Інстытут імя Гётэ з’яўляецца ўстановай культуры Фэдэратыўнай Рэспублікі Германія, аддзяленні якога працуюць у многіх краінах свету.
Наша дзейнасць скіравана на папулярызацыю нямецкай мовы за мяжой і пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры і адукацыі. Мы прапануем інфармацыю аб сучасным культурным, грамадскім і палітычным жыцці Германіі, фарміруем пры гэтым цэласнае аб’ектыўнае ўяўленне аб Германіі ў свеце. Нас аб’ядноўваюць партнёрскія сувязі з грамадскімі і прыватнымі арганізацыямі ў сферы культуры і адукацыі.
Мы працуем на прынцыпах партнёрскага дыялога і аб’ядноўваем вопыт нашых партнёраў у краіне і ў замежжы са сваёй прафесійнай кампетэнтнасцю. Як самастойная і палітычна незалежная арганізацыя, мы выступаем у ролі партнёра для тых, хто займаецца пытаннямі Германіі, нямецкай мовай і культурай.
Інстытут імя Гётэ ў Мінску працуе ў Беларусі з 1993 года. Яго дзейнасць скіравана на садзейнічанне вывучэнню нямецкай мовы, метадычную дапамогу настаўнікам і выкладчыкам нямецкай мовы, а таксама на паглыбленне нямецка-беларускага супрацоўніцтва ў культурнай сферы.
Дзейнасць Iнстытута імя Гётэ спрыяе павышэнню ўзроўню адукацыі, арганізуючы курсы для вывучэння нямецкай мовы на розных узроўнях, якія штосеместр наведвае больш за тысячу чалавек, а таксама прапануючы магчымасць здаць шырокі спектр экзаменаў. Для выкладчыкаў і настаўнікаў нямецкай мовы з мэтай павышэння кваліфікацыі рэгулярна ладзяцца метадычныя семінары і майстар-класы. Інстытут імя Гётэ праводзіць вялікую колькасць культурных і адукацыйных мерапрыемстваў для шырокага кола зацікаўленых: семінары, даклады, майстар-класы, чытанні, паказ фільмаў, фотавыстаўкі і выстаўкі мастацкіх твораў, канцэрты. Адным з галоўных напрамкаў з'яўляецца арганізацыя сустрэч паміж беларускімі і нямецкімі дзеячамі мастацтва.
Бібліятэка Інстытута імя Гётэ ў Мінску спрыяе распаўсюджванню інфармацыі пра культурнае, грамадскае і палітычнае жыццё ў Германіі. Наведвальнікі бібліятэкі могуць карыстацца друкаванымі выданнямі, аудыавізуальнымі носьбітамі інфармацыі, а таксама галоўнымі нямецкімі штодзённымі і штотыднёвымі газетамі і часопісамі і інтэрнэтам. Нямецкая чытальная зала ў Віцебску і медыя-аўтобус "DeutschExpress" забяспечваюць усіх, хто цікавіцца нямецкай культурай і мовай і не мае магчамасці прыехаць у Мінск, нямецкамоўнай літаратурай і краіназнаўчай інфармацыяй.